The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

3, 2023
Делопроизводство и архивное дело

Знаходкі карт другой паловы XVI – пачатку XVII ст. у фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

Макараў М. Д.

кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

Старажытныя карты і планы адносяцца да ліку візуальных гістарычных крыніц, якія наглядна дэманструюць узровень развіцця ўяўленняў чалавека аб навакольнай прасторы. Менавіта таму яны заўсёды прыцягваюць пільную ўвагу як прафесійных гісторыкаў, так і аматараў мінуўшчыны.