The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

1, 2023
Загс

Радзінныя традыцыі Зэльвенскага краю

Агей А. У.

загадчык аддзела загса Зэльвенскага райвыканкама

Кожнаму чалавеку не пашкодзіць успомніць аб сваіх каранях, аб падзеях, у выніку якіх ёсць магчымасць з гонарам звацца беларусамі і аддаць доўг гэтай зямлі. Як гэта зрабіць, кожны вырашае сам. З маленства я памятаю, як бабуля хадзіла ў адведкі, а тата з мамай збіраліся на радзіны. Гэтыя не зусім зразумелыя словы «радзіны», «адведкі», «хрэсьбіны» мяне зачароўвалі, будзілі цікавасць. Любоў да роднай вёскі, дзе былі вядомы ўсе палеткі, сцяжынкі, да роднай хаты, пабудаванай маім дзедам і якой, на жаль, ужо няма, жаданне разабрацца, што азначаюць загадкавыя з дзяцінства словы, падштурхнулі мяне паспрабаваць даведацца аб радзінных абрадах і традыцыях на прыкладзе Зэльвеншчыны.