The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

5, 2016
Наше наследие

Усходні і заходні вектары гістарычнага развіцця Вялікага княства Літоўскага. Крэўская унія 1385 года

У артыкуле разглядаюцца ўсходні (маскоўскі) і заходні (польскі) гістарычныя вектары развіцця Вялікага княства Літоўскага. Прыводзяцца аргументы, па якім перамог заходні (польскі) вектар. Раскрыты гістарычныя перадумовы Крэўскай уніі 1385 года, паказаны змяненні дзяржаўнага ладу Вялікага княства і прававога становішча вялікага князя згодна уніі. У артыкуле паказана беспадстаўнасць сцвярджэння крыжаносцаў аб рэлігійных матывах іх паходаў на Літву. Разглядаюцца спробы польскіх феадалаў далучыць літоўскія землі да Кароны. У артыкуле зроблены вывад, што Крэўская унія аб’яднала сілы ў барацьбе з крыжакамі, садзейнічала развіццю вытворчых сіл і гандлёвых сувязей паміж дзяржавамі. Разам з тым заходні вектар, Крэўская унія мелі і адмоўны ўплыў на Вялікае княства, бо садзейнічалі польскай экспансіі на яго землі, прымусоваму акаталічванню насельніцтва.