The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

12, 2024
Защита персональных данныхАктуально

Асоба, якой персанальныя даныя вядомыя ў сувязі з прафесійнай або службовай дзейнасцю, як суб’ект парушэння заканадаўства аб абароне персанальных даных (ч. 2 арт. 23.7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях)

Жураў М. С.

спецыяліст па кантролі і аўдыце ўпраўлення кантролю і аўдыту Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – КаАП) прадугледжана некалькі складаў правапарушэнняў, аб’ектыўны бок якіх утварае парушэнне заканадаўства аб абароне персанальных даных (далей – ПД). Такія склады знайшлі замацаванне ў арт. 23.7 КаАП. Іх дыферэнцыяцыя абумоўлена аб’ектыўным бокам правапарушэння, а таксама суб’ектам іх учынення.