The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

6, 2024
Комментарий. Анализ. МнениеНаука и правоКриминалистика

Крыміналістычная характарыстыка раскраданняў у сферы распрацоўкі і ўдасканалення праграмнага забеспячэння, учыненых пад выглядам навукова даследчай дзейнасці

Капiца П. А.

начальнік вучэбнага аддзела Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

У публікацыі прадстаўлена крыміналістычная характарыстыка раскраданняў у сферы распрацоўкі і ўдасканалення праграмнага забеспячэння, якія ўчыняюцца пад выглядам навукова‑даследчай дзейнасці. Праведзены аналіз нарматыўна‑прававога рэгулявання ажыццяўлення праваадносін у сферы фарміравання, зацвярджэння і рэалізацыі дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў. Вывучана практыка расследавання шматэпізоднай крымінальнай справы, звязанай з завалоданнем бюджэтнымі грашовымі сродкамі, выдаткаванымі навукоўцам для распрацоўкі праграмнага забеспячэння, якое павінна было аўтаматызаваць металургічны вытворчы працэс. Вызначаны і апісаны асноўныя структурныя элементы крыміналістычнай характарыстыкі раскраданняў.