The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

10, 2022
Адвокатура

Узнікненне адвакатуры на Беларусі і станаўленне яе тэрміналагічнага вызначэння

Гур’ева А. А.

кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры гаспадарчага права Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта

Адвакатура ў тым выглядзе, у якім існуе ў наш час, мае мноства станоўчых уласцівасцей, у тым ліку тых, якія з’яўляюцца яе неад’емнай часткай, што дазваляе гаварыць пра яе як аб самастойным інстытуце, які ўвасабляе закон і абарону правоў і свабод чалавека. Аднак такое прызнанне грамадствам ролі адвакатуры як адзінага незалежнага прафесійнага праваабарончага інстытута, прызначанага абараняць правы і свабоды, прадстаўляць законныя інтарэсы асобы на аснове прынцыпаў вяршэнства закона, незалежнасці, гуманізму і канфідэнцыяльнасці, стала магчымым у выніку складанага гісторыка-прававога працэсу