The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

10, 2022
Делопроизводство и архивное дело

Чарговае папаўненне калекцыі ўнікальных дакументаў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

Макараў М. Д.

кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

Бобер І. М.

загадчык аддзела старажытных актаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

28 чэрвеня 2022 г. у жыцці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (далей – НГА Беларусі) адбылася знакавая падзея – Цэнтральная экспертна-метадычная камісія Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – ЦЭМК) на сваім пасяджэнні зацвердзіла і прызнала як унікальныя чарговыя дзесяць дакументаў XV–XVІІ стст. з фондаў архіва. НГА Беларусі з’яўляецца самым буйным у краіне сховішчам дакументаў па гісторыі Беларусі XIV – пачатку ХХ ст. (гістарычных эпох Вялікага княства Літоўскага (далей – ВКЛ), Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі).