The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

12, 2011

Новы будынак Суда Еўразійскай эканамічнай супольнасці ў Мінску

На вуліцы Кірава, 5 у г.  Мінску, побач з Міхайлаўскім скверам знаходзіцца адзін з найбольш цікавых помнікаў гісторыі і архітэктуры пачатку ХХ  ст. сталіцы. Ён прыняты пад дзяржаўную ахову і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Цяпер на ім вядуцца інтэнсіўныя рэстаўрацыйныя работы. Пасля іх заканчэння ў адноўленым гістарычным аб’екце будзе змешчаны міжнародны Суд Еўразійскай эканамічнай супольнасці.