The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

1, 2019
Наше наследиеНаука и право

Гісторыя заснавання ў Беларусі інстытута следчых і судовых выканаўцаў

У артыкуле разглядаюцца пытанні заснавання інстытута следчых і судовых выканаўцаў. Пазначана, што ў старажытны перыяд гэтыя функцыі выконвалі малодшыя княжацкія службоўцы (дваране, дзецкія, віжы і іншыя). Дзейнасць дзецкіх была ў кампетэнцыі дзяржаўных судоў, таму яны надзяляліся выканаўчымі паўнамоцтвамі. Тыя судова­следчыя функцыі, якія да судовай рэформы выконвалі розныя асобы, Статут Вялікага княства Літоўскага (далей – Статут) 1566 года засяродзіў у руках возных. Усе гэтыя палажэнні былі потым значна развіты і дапоўнены ў Статуце 1588 года. Згодна закону возны з’яўляўся судовым следчым і судовым выканаўцам – уводзіў у валоданне зямлёй і маёнткамі, спаганяў крымінальныя штрафы, сведчыў пабоі і раны, дастаўляў пры патрэбе ў суд злачынцаў і адказчыкаў, складаў пісьмовыя рэляцыі і іншае.