The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

10, 2018
Адвокатура

Дата стварэння Мінскай абласной калегіі адвакатаў: падарожжа ў гісторыю

Агульнапрызнана, што дата стварэння адвакатуры ў Беларусі – гэта 26 чэрвеня 1922 года, калі было прынята Палажэнне аб адвакатуры. Кожны год у гэты дзень адвакаты Рэспублікі Беларусь адзначаюць сваё прафесійнае свята. Безумоўна, існуюць іншыя погляды адносна даты нараджэння беларускай адвакатуры. Так, адвакаты Вячаслаў Церах і Дзмітрый Шылаў мяркуюць, што днём утварэння інстытута адвакатуры на сучасных землях Беларусі трэба лічыць 29 верасня 1529 года – дзень прыняцця і ўвядзення ў дзеянне Першага Статута Вялікага княства Літоўскага, палажэннямі якога ўпершыню на беларускіх землях было зацверджана права грамадзян на прафесійнае прадстаўніцтва ў судзе. Аўтар таксама з’яўляецца прыхільнікам пошуку даты нараджэння беларускай адвакатуры ў значна ранейшыя перыяды гісторыі.