Часопіс «Архівы і справаводства» заснаваны 7 красавіка 1998 г. рашэннем сходу сузаснавальнікаў, у склад якіх увайшлі Дзяржаўны камітэт па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы.
Першы нумар часопіса падпісаны ў друк 5 сакавіка 1999 г.
7 снежня 2000 г. установа «Рэдакцыя часопіса «Архівы і справаводства» зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў як некамерцыйная арганізацыя. З 18 лістапада 2002 г. адзіным заснавальнікам часопіса стаў Камітэт па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 2006 года часопіс «Архівы і справаводства» — афіцыйны друкаваны орган Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з загадам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2025 г. № 171 «Аб рэарганізацыі» 05.01.2026 праведзена рэарганізацыя ўстановы «Рэдакцыя часопіса «Юстыцыя Беларусі» шляхам далучэння да яе ўстановы «Рэдакцыя часопіса «Архівы і справаводства». Правы і абавязкі заснавальніка сродку масавай інфармацыі часопіса «Архівы і справаводства» Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь перададзены Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Згодна з дагаворам аб рэдакцыі сродку масавай інфармацыі ад 5 студзеня 2026 г. № 2 Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь на ўстанову «Рэдакцыя часопіса «Юстыцыя Беларусі» ўскладзены функцыі рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі — часопісаў «Юстыцыя Беларусі» і «Архівы і справаводства».
Часопіс «Архівы і справаводства» уключаны ў рэспубліканскі каталог падпісных выданняў і ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў, зацверджаны загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.
Выданне змяшчае практычныя парады вядучых спецыялістаў Дэпартамента па архівах і справаводстве, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, дзяржаўных архіўных устаноў, рэспубліканскіх міністэрстваў і ведамстваў, выкладчыкаў кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па афармленні, распаўсюджванні, апрацоўцы, уліку, аналізе, правілах здачы на дзяржаўнае захоўванне і архіўным захоўванні вытворчай, кадравай, навуковай, тэхнічнай і іншай дакументацыі.
На старонках часопіса асвятляюцца падзеі ў сферы архіўнай справы і справаводства, публікуюцца матэрыялы па архівазнаўстве, археаграфіі, геральдыцы, генеалогіі.
Часопіс уключаны ў рэспубліканскі каталог падпісных выданняў. Перыядычнасць выхаду — 1 раз у 2 месяцы. Тыраж — больш за 600 экзэмпляраў.
Рэдакцыйная калегія
Яўген Каваленка – Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
Алег Воінаў — дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь;
Андрэй Арцізоў — кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі;
Святлана Сушкіна — галоўны рэдактар часопіса «Архівы і справаводства»;
Міхаіл Глушакоў — дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі;
Андрэй Ганчар — дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў;
Андрэй Дамянюк — дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь;
Вольга Ледоўская — першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь;
Алена Макарэнка — дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва;
Андрэй Рыбакоў — дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы;
Аляксей Цветкоў — намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь;
Дзяніс Шаброў — дырэктар Беларускага цэнтра лічбавізацыі архіўнай дзейнасці;
Міхаіл Шумейка — прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Рэдакцыйны савет
Ходзін Сяргей Мікалаевіч — загадчык кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук (старшыня);
Каваленя Аляксандр Аляксандравіч — акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі;
Каханоўскі Аляксандр Генадзьевіч — дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук;
Літвін Аляксей Міхайлавіч — загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН, доктар гістарычных навук;
Савіцкі Эдуард Міхайлавіч — галоўны рэдактар «Беларускага археаграфічнага штогодніка», доктар гістарычных навук.

