Часопіс «Юстиция Беларуси» выдаецца з мая 1998 г. і з’яўляецца афіцыйным выданнем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
На старонках часопіса выступаюць юрысты-практыкі і навукоўцы-прававеды па актуальных пытаннях удасканалення заканадаўства, правапрымянення і развіцця прававой навукі.
Пры фарміраванні часопіса ўвага надаецца перш за ўсё яго змястоўнай часцы, інфармацыйнай, навуковай, аналітычнай напаўняльнасці. Рэгулярна публікуецца найбольш поўная і актуальная інфармацыя аб рабоце Міністэрства юстыцыі і падведамасных яму органаў і арганізацый.
Часопіс дапамагае ў рабоце суддзям, адвакатам, натарыусам, выкладчыкам і студэнтам юрыдычных навучальных устаноў, кіраўнікам і служачым дзяржаўных устаноў, якія бяруць удзел у нарматворчай дзейнасці. Асноўныя рубрыкі: «У Міністэрстве юстыцыі», «Каментарый. Аналіз. Думка» (канстытуцыйнае права, цывільнае права, цывільнае працэсуальнае права, крымінальнае права, крымінальна-працэсуальнае права, працоўнае права, жыллёвае права, гаспадарчае права, сямейнае права, міжнароднае права і іншае), «Актуальны каментарый», «Галасы маладых», «Натарыят», «Загс», «Прымусовае выкананне», «Буйным планам» і іншыя.
Часопіс уваходзіць у Спіс навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па юрыдычных навуках.
З 2019 года часопіс «Юстиция Беларуси» ўключаны ў бібліяграфічную базу дадзеных навуковых публікацый расійскіх навукоўцаў і Індэкс цытавання навуковых артыкулаў (ІЦНА), які налічвае больш за 12 млн публікацый навукоўцаў. На сайце ІЦНА размешчаны архіў нумароў часопіса «Юстиция Беларуси» з 2012 года.
У 2009 годзе на ХІІІ Міжнароднай спецыялізаванай выставе СМІ ўстанова «Рэдакцыя часопіса «Юстиция Беларуси» была адзначана дыпломам «За фарміраванне юрыдычнай граматнасці чытачоў». У 2021 годзе часопіс «Юстиция Беларуси» стаў пераможцам у намінацыі «Права і журналістыка» штогадовага конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовіча, выдатнага беларускага юрыста, публіцыста і літаратураведа.
Часопіс «Юстиция Беларуси» традыцыйна подтрымлівае рэспублканскі конкурс творчых работ «Права на дзяцінства», які штогадова праводзіцца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь з мэтай стварыць умовы для творчай самарэалізацыі дзяцей, развіцця зацікаўленнасці тэмай абароны правоў дзіцяці.
Часопіс уключаны ў рэспубліканскі каталог падпісных выданняў і распаўсюджваецца ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Перыядычнасть выхаду часопіса – 1 раз на месяц, дадатку да часопіса – 2 разы на месяц. Тыраж часопіса – больш за 700 асобнікаў.
Афіцыйнае выданне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Рэдакцыйны савет
Каваленка Я.І. | — | Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь; |
Грунтоў І.А. | — | прафесар кафедры крымінальнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, старшыня рэдакцыйнага савета; |
Балашэнка С.А. | — | прафесар кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар, намеснік старшыні рэдакцыйнага савета; |
Сушкiна С.В. | — | галоўны рэдактар; |
Баркоў А.У. | — | прафесар кафедры судовай дзейнасці Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, прафесар. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь; |
Доўнар Т.І. | — | прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар; |
Калядка І.М. | — | прафесар кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт; |
Марыскін А.У. | — | кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь; |
Таранава Т.С. | — | загадчык кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін факультэта права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар; |
Цікавенка А.Г. | — | суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь; |
Функ Я.I. | — | старшыня Міжнароднага арбітражнага суда пры БелГПП, доктар юрыдычных навук, прафесар; |
Хiлюта В.У. | — | дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Гродненскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я.Купалы, дацэнт; |
Рэдакцыйная калегія
Барысенка Н.У., Задзіран С.У., Кот А.М., Міцкевіч В.В., Фiлiпава Н.М.,
Чупрыс В.І., Швакаў А.І.