№ 8, 2012
Андрэй Волан (Волян) – беларускi фiлосаф i правазнаўца ХVI стагоддзя
Доўнар Т. І.
доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
На працягу ўсяго ХVI стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім, палітыка-эканамічным цэнтрам якога былі беларускія землі, адбывалася актывізацыя грамадска-палітычнага жыцця і прававой думкі.