Уклад прафесараў юрыдычнага факультэта БДУ – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў развіццё юрыдычнай навукі і станаўленне навуковых школ
Голубева Л. Л.
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Доўнар Т. І.
доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Шыдлоўскі А. В.
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дэкан юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Артыкул прысвечаны навуковай і педагагічнай дзейнасці знакамітых дактароў юрыдычных навук, прафесароў юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей – БДУ) – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія засноўвалі навуковыя юрыдычныя школы Беларусі.