Официальное издание Министерства юстиции Республики Беларусь

9, 2024
Крупным планом

Асоба. Вучоны. Педагог. Патрыёт

Саракавік І. А.

кандыдат гістарычных навук, дацэнт, прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Не першы раз пішу пра таленавітага, адмысловага навукоўца, прафесара Доўнар Таісію Іванаўну. І кожны раз знаходжу тыя адметнасці, якія не заўважаў раней. Жыццё распарадзілася так, што раней мы бачыліся часцей, калі працавалі на адной кафедры, а затым Таісія Іванаўна сканцэнтравала свае веды і вопыт на Беларускім дзяржаўным універсітэце. Але адметнымі так і засталіся сціпласць, прастата ў размове, мудрасць асобы, досвед, розум.