Прычыны і ўмовы гістарычнага з’яўлення адвакатуры
Гур’ева А. А.
кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры гаспадарчага права Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта
Адвакатура зацвердзілася ў грамадскай свядомасці як важны сацыяльны інстытут, унікальнасць гістарычнага развіцця якога заключаецца ў прагрэсіўных зменах, незалежных ад прагрэсу ці рэгрэсу права і дзяржавы. У артыкуле разглядаюцца пытанні ад моманту зараджэння зародкаў адвакатуры ў некаторых першабытных народаў Афрыкі да моманту ўзнікнення і развіцця адвакатуры як інстытута прадстаўніцтва ў такіх старажытных дзяржавах, як Кітай, Індыя, Грэцыя і Рым. Даецца характарыстыка і праводзіцца аналіз асноўных форм адвакацкай дзейнасці ў разглядаемы перыяд.