№ 3, 2023
Делопроизводство и архивное дело
Знаходкі карт другой паловы XVI – пачатку XVII ст. у фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
Макараў М. Д.
кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
Старажытныя карты і планы адносяцца да ліку візуальных гістарычных крыніц, якія наглядна дэманструюць узровень развіцця ўяўленняў чалавека аб навакольнай прасторы. Менавіта таму яны заўсёды прыцягваюць пільную ўвагу як прафесійных гісторыкаў, так і аматараў мінуўшчыны.