Форма дзяржаўнага ўладкавання пры падрыхтоўцы Канстытуцыі БССР 1927 года
Саракавік І. А.
кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Нельга асэнсаваць сучаснае і спрагназаваць будучае, не ведаючы мінулага. У час складвання СССР гэта сцверджанне было на парадку дня бальшавіцкай партыі, улічваючы шматнацыянальны склад Расіі і патрэбнасць у саюзніку, паколькі пралетарыят не складаў большасць насельніцтва дзяржавы. РСДРП да рэвалюцыі 1917 года выступала супраць
федэралізму. Сталін І.В. пытаўся: «Не ясно ли, что федерализм в России не решает и не может решать национального вопроса...» [1, с. 27]. Ён выступаў за ўнітарную дзяржаву дыктатуры пралетарыяту, але ў снежні 1924 г. заявіў, што «только после Октябрьского переворота становится партия твердо и определенно на точку зрения государственной федерации...» [1, с. 28, 29]. Аднак у рэальнасці праз намаганні Сталіна І.В. СССР ужо з 1920-х гг. рухаўся да ўнітарнай дзяржавы.