№ 3, 2017
Наше наследие
Арганізацыйна-прававыя асновы станаўлення і развіцця міліцыі ў БССР
Саракавік І. А.
кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
4 сакавіка 2017 года спаўняецца сто гадоў са дня ўтварэння міліцыі Беларусі. Менавіта ў гэты дзень у 1917 годзе грамадскі камендант г. Мінска выдаў загад аб прызначэнні служачага Усерасійскага Земскага Саюза Міхаіла Аляксандравіча Міхайлава (сапраўднае імя М.В.Фрунзе) часовым начальнікам міліцыі па ахове парадку ў горадзе.