15 кастрычніка 2024 г. адзначае свой юбілейны дзень нараджэння прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар Доўнар Таісія Іванаўна.
Поиск по статьям
Рубрики
№9, Сентябрь 2024
КРУПНЫМ ПЛАНОМ
№ 9, 2024
КРУПНЫМ ПЛАНОМ
Асоба. Вучоны. Педагог. Патрыёт
Асоба. Вучоны. Педагог. Патрыёт
Не першы раз пішу пра таленавітага, адмысловага навукоўца, прафесара Доўнар Таісію Іванаўну. І кожны раз знаходжу тыя адметнасці, якія не заўважаў раней. Жыццё распарадзілася так, што раней мы бачыліся часцей, калі працавалі на адной кафедры, а затым Таісія Іванаўна сканцэнтравала свае веды і вопыт на Беларускім дзяржаўным універсітэце. Але адметнымі так і засталіся сціпласць, прастата ў размове, мудрасць асобы, досвед, розум.