Официальное издание Министерства юстиции Республики Беларусь

2, 2025
Голоса молодыхНаука и право

Інстытут абвінавачання ў савецкім крымінальным працэсе ў 1917–1922 гг.

Корабава Г. А.

аспірант кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў

У артыкуле разглядаюцца прычыны і сутнасць станаўлення грамадскага абвінавачання як самастойнай формы ўдзелу грамадскасці ў крымінальным правасуддзі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, праводзіцца гісторыка-прававы аналіз узнікнення і нарматыўнага замацавання інстытута грамадскага абвінавачання ў савецкім крымінальным працэсе. Прааналізаваны палітычныя ўмовы зараджэння інстытута грамадскага абвінавачання і працэсуальнае становішча грамадскіх абвінаваўцаў у крымінальным працэсе. Аўтарам даследуецца становішча абвінаваўцаў у народных судах і рэвалюцыйных трыбуналах у 1917–1922 гг.