Официальное издание Министерства юстиции Республики Беларусь

6, 2023
Делопроизводство и архивное дело

Нацыянальнаму гістарычнаму архіву Беларусі – 85

Макараў М. Д.

кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

5 ліпеня 2023 г. Нацыянальнаму гістарычнаму архіву Беларусі спаўняецца 85 гадоў. І хоць гэта не самая «круглая» дата, юбілей дае падставу нагадаць пра гісторыю і склад фондаў архіва, падсумаваць дасягненні і ацаніць далейшыя перспектывы развіцця ўстановы.