Ультраактыўнае і гуманітарна-рэвізійнае прымяненне крымінальнага закона
Сяргейчык А. М.
старшы выкладчык кафедры беларускай і замежных моў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Ажыццёўлены аналіз ультраактыўнага і гуманітарна-рэвізійнага тыпаў прымянення крымінальнага закона; абгрунтоўваецца немэтазгоднасць выкарыстання такіх паняццяў, як «ультраактыўнае дзеянне крымінальнага закона», «зваротнае дзеянне (зваротная сіла) крымінальнага закона»; дадзены азначэнні паняццяў «ультраактыўнае прымяненне крымінальнага закона» і «гуманітарна-рэвізійнае прымяненне крымінальнага закона».