The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

11, 2013

Ф.І.Леантовіч - адзін з актыўных даследчыкаў права Беларуска-Літоўскай дзяржавы

Саракавік І. А.

кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Праходзяць годы, дзесяцігоддзі i нават стагоддзі, але ёсць падзеі, да якіх як вучоныя, так i шырокія колы грамадзян звяртаюцца нягледзячы на вялiзны мiнyлы адрэзак часу. Для нас i нашых суседзяў з Польшчы, Лiтвы, Украiны, Pасii такой гістарычнай падзеяй з'яўляецца ўтварэнне, усееўрапейскі росквіт i заняпад Беларуска-Літоўскай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага i, у прыватнасцi, развiццё яе права.