The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

6, 2021
Наше наследие

Форма дзяржаўнага ўладкавання пры падрыхтоўцы Канстытуцыі БССР 1927 года

Саракавік І. А.

кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Нельга асэнсаваць сучаснае і спрагназаваць будучае, не ведаючы мінулага. У час складвання СССР гэта сцверджанне было на парадку дня бальшавіцкай партыі, улічваючы шматнацыянальны склад Расіі і патрэбнасць у саюзніку, паколькі пралетарыят не складаў большасць насельніцтва дзяржавы. РСДРП да рэвалюцыі 1917 года выступала супраць
федэралізму. Сталін І.В. пытаўся: «Не ясно ли, что федерализм в России не решает и не может решать национального вопроса...» [1, с. 27]. Ён выступаў за ўнітарную дзяржаву дыктатуры пралетарыяту, але ў снежні 1924 г. заявіў, што «только после Октябрьского переворота становится партия твердо и определенно на точку зрения государственной федерации...» [1, с. 28, 29]. Аднак у рэальнасці праз намаганні Сталіна І.В. СССР ужо з 1920-х гг. рухаўся да ўнітарнай дзяржавы.