The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

4, 2010
Государственное строительство

Пачатак рэфармавання сістэмы юстыцыі Рэспублікі Беларусь: ажыццяўленне і вынікі (1991 - сакавік 1994 гг.)

З набыццём Беларуссю ў 1991 годзе рэальнай дзяржаўнай незалежнасці адной з важнейшых задач стала рэарганізацыя і рэфармаванне яе сістэмы юстыцыі, бо ранейшая яе сукупнасць усіх праваахоўчых органаў, сфарміраваная ва ўмовах камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання, хаця і вызвалілася ад дыктату і кантролю з боку кампартыі, была не ў стане выконваць функцыі, уласцівыя юстыцыі ў прававой дзяржаве, курс на пабудову якой узяло кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь.