The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

12, 2010
Государственное строительство

Другое абвяшчэнне Беларускай ССР

Таісія ДОЎНАР

прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук

30 снежня 1918 года ў г. Смаленску (Мінск быў акупіраваны немцамі) была склікана VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя РКП(б), якая аб’явіла сябе I з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай Савецкай Рэспублікі і прыняла рэзалюцыю аб абвяшчэнні БССР і пастанову аб тэрыторыі рэспублікі. У іх гаварылася, што асноўным ядром Беларускай рэспублікі лічацца Мінская, Смаленская, Магілёўская, Віцебская і Гродзенская губерні, з прылеглымі да іх тэрыторыямі суседніх губерняў, населеных пераважна беларусамі, – шэрагам паветаў з Ковенскай, Віленскай, Сувалкскай і Чарнігаўскай губерняў. На гэтай тэрыторыі пражывала больш за 15 млн чалавек.