The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

7, 2015
Наше наследие

Прывілей 1565 года – значны этап у развіцці айчыннага канстытуцыяналізму

Доўнар Т. І.

доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

450 гадоў таму на сойме Вялікага Княства Літоўскага – дзяржавы, палітыка-эканамічным цэнтрам якой былі беларускія землі, – прымаецца невялікі па памеру, але вельмі важны нарматыўны акт, які значна паўплываў на далейшае грамадска-палітычнае развіццё дзяржавы. Перадумовамі прыняцця прывілея 1565 года стала актывізацыя сацыяльна-эканамічных адносін ў дзяржаве і ўзросшыя патрабаванні шляхты ў сферы палітычных правоў.