У артыкуле разглядаюцца ўсходні (маскоўскі) і заходні (польскі) гістарычныя вектары развіцця Вялікага княства Літоўскага. Прыводзяцца аргументы, па якім перамог заходні (польскі) вектар. Раскрыты гістарычныя перадумовы Крэўскай уніі 1385 года, паказаны змяненні дзяржаўнага ладу Вялікага княства і прававога становішча вялікага князя згодна уніі. У артыкуле паказана беспадстаўнасць сцвярджэння крыжаносцаў аб рэлігійных матывах іх паходаў на Літву. Разглядаюцца спробы польскіх феадалаў далучыць літоўскія землі да Кароны. У артыкуле зроблены вывад, што Крэўская унія аб’яднала сілы ў барацьбе з крыжакамі, садзейнічала развіццю вытворчых сіл і гандлёвых сувязей паміж дзяржавамі. Разам з тым заходні вектар, Крэўская унія мелі і адмоўны ўплыў на Вялікае княства, бо садзейнічалі польскай экспансіі на яго землі, прымусоваму акаталічванню насельніцтва.
Поиск по статьям
Рубрики
- календарь (1)
- в министерстве юстиции (2)
- актуально (1)
- адвокатура (2)
- Судебная система (1)
- Комментарий.анализ.мнение (4)
- Криминология (1)
- наше наследие (1)
- Зарубежный опыт (1)
- голоса молодых (2)