Комментарий. Анализ. Мнение
Мікалай СІЛЬЧАНКА
прафесар, доктар юрыдычных навук

 НАВУКА І ПРАВА
ПРАВАВЫ ПРЭЦЭДЭНТ

АНАТАЦЫЯ

Прававы прэцэдэнт у беларускай нацыянальнай прававой сістэме de facto існуе толькі ў адным выпадку – пры запаўненні прабелаў у дзеючым пазітыўным праве. Правапалажэнне, якое ўтрымліваецца ў канкрэтнай судовай пастанове, якая прымаецца канкрэтным судом пры разглядзе канкрэтнай справы па аналогіі закона ці аналогіі права, якому затым надаецца агульнаабавязковае значэнне, можа de jure выконваць ролю судовага прэцэдэнта. У гэтым выпадку судовая пастанова набудзе статус дадатковай крыніцы сучаснага беларускага права. Робіцца выснова аб часовым характары прававога прэцэдэнта, распрацавана тэхналогія легалізацыі прававога прэцэдэнта ў прававой сістэме Рэспублікі Беларусь і сфармуляваны прапановы па ўнясенню неабходных зменаў у дзеючае пазітыўнае права.

Паступіла ў рэдакцыю 05.12.2011