КОММЕНТАРИЙ. АНАЛИЗ. МНЕНИЕ
Мікалай СІЛЬЧАНКА
прафесар, доктар юрыдычных навук

ТЕОРИЯ ГОСУДАРСТВА И ПРАВА

У сістэме беларускага заканадаўства сфарміраваўся канстытуцыйны інстытут крыніц права, нормы i палажэнні якога знайшлі канкрэтызацыю ў шэрагу асобных нарматыўных прававых актаў. Сярод крынiц пазітыўнага права ўзраслі колькасць i ўдзельная вага нарматыўных прававых актаў i прававых палажэнняў, якiя прысвечаны рэгуляванню праватворчай дзейнасці i яе тэхніка-юрыдычнаму забеспячэнню. Адбываецца фармiраванне новых, адносна самастойных структурных частак сiстэмы беларускага заканадаўства: заканадаўства аб крыніцах права i заканадаўства аб юрыдычнай тэхнiцы, якiя патрабуюць належнага заканадаўчага афармлення. Абгрунтоўваецца неабходнасць далейшых крокаў у справе рэгулявання праватворчай дзейнасцi i яе тэхніка-юрыдычным забеспячэннi, прапануецца прыняць два ўзаемазвязаныя зводныя заканадаўчыя акты кадыфікаванага тыпу: кодэкс (закон) аб крыніцах беларускага права, а таксама кодэкс (закон) аб юрыдычнай тэхніцы.