The official publication of the Ministry of Justice of the Republic of Belarus

12, 2021

Рэцэпцыя ідэй антычнасці ў заканадаўстве Вялікага княства Літоўскага 2 й паловы XVI ст.

У артыкуле разглядаецца характэрны для заканадаўства Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага (далей – ВКЛ) 2‑й паловы ХVІ ст. працэс рэцэпцыі ідэй мысліцелей Антычнасці. Высвятляецца, якія з гэтых ідэй атрымалі распаўсюджанне сярод прадстаўнікоў палітыка‑прававой думкі ВКЛ і былі замацаваны ў тагачасным заканадаўстве дзяржавы. Аўтар звяртаецца да першакрыніц (спасылаецца на творы антычных аўтараў, працы дзеячаў палітыка‑прававой думкі ВКЛ, Статуты ВКЛ 1566 і 1588 гг.). Робяцца абгрунтаваныя вывады наконт рэцэпцыі ідэй мысліцеляў Антычнасці ў заканадаўстве ВКЛ, а менавіта паказваецца, у чым яна заключалася і як адбывалася.